Егіпет прыме дапамогу ФБР у расследаванні крушэння расійскага аэробуса

11 ноября 2015

Улады Егіпта прымуць дапамогу амерыканскага Федэральнага бюро расследаванняў у вызначэнні прычын крушэння самалёта А321 расійскай кампаніі "Кагалымавія" над Сінаем. Як вядома, лайнер ляцеў з Шарм-эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург 31 кастрычніка. Загінулі ўсе 224 чалавекі, якія знаходзіліся на борце. Да высвятлення прычын катастрофы Расія прыпыніла авіязносіны з Егіптам. Генетычная экспертыза цел ахвяр катастрофы завершана, ідзе верыфікацыя біяматэрыялу, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя Расіі.