Егіпет апублікаваў вынікі рэферэндуму па канстытуцыйных змяненнях

24 апреля 2019

Егіпет апублікаваў вынікі трохдзённага рэферэндуму  па канстытуцыйных змяненнях. Папраўкі ў Асноўны закон падтрымала пераважная большасць грамадзян - амаль 89 %. Сярод іх  права прэзідэнта краіны выбірацца  на чатыры чатырохгадовыя тэрміны запар. Такім чынам, лідар Егіпта  Абдул-Фатах ас-Сісі зможа кіраваць дзяржавай да 2030 года. Папраўкі ўступаюць у сілу неадкладна з моманту аб'яўлення вынікаў волевыяўлення грамадзян.