Верагодна, на борце адбылася тэхнічная непаладка. Звесткі штучных спадарожнікаў выключаюць магчымасць тэракта. Гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік урада Егіпта. Кабмін краіны чакае вынікаў расследавання і расшыфроўку чорных скрынь. Гэтая работа ўжо пачалася. Адзначаецца, што працэс зойме ад аднаго тыдня да месяца.
Пошук астанкаў ахвяр трагедыі на месцы авіякатастрофы працягваецца. Задзейнічаныя больш як сто ратавальнікаў. Самалёт A321 расійскай авіякампаніі "Кагалымавія" разбіўся 31 кастрычніка. Загінулі ўсе 224 чалавекі. У Ленінградскай вобласці падоўжаная жалоба па ахвярах авіякатастрофы на Сінаі.













