Эфектыўна змагацца з COVID-19 можна без жорсткага каранціну

23 марта 2020
Меры шэрагу краін па спыненні распаўсюджвання каранавіруса і яго прафілактыцы  дэманструюць эфектыўнасць без увядзення жорсткага каранціну.  Эксперты прыводзяць красамоўныя прыклады Японіі і Сінгапура.

Ва ўрадзе Вялікабрытаніі і Нідэрландаў перакананыя:  перамагчы вірус можна толькі разумным сумленнем. Там не прымушаюць да хатняй ізаляцыі, а заклікаюць прытрымлівацца простых парад. 

Грамадзяне Італіі адмаўляюцца ад прымусовага каранціну


Бо драконаўскія меры  не толькі не працуюць, але выклікаюць раздражненне і абурэнне грамадзян. Людзі папросту адмаўляюцца сядзець па хатах.  У шэрагу італьянскіх гарадоў  мэры асабіста змушаныя выганяць "парушальнікаў" з паркаў і гульнявых пляцовак.  

Да сярэдзіны красавіка жорсткі каранцін падоўжаны ў Іспаніі. Людзям нават забаронена выходзіць на адкрытыя  тэрасы падыхаць свежым паветрам. Штраф ад 500 еўра - аж да турэмнага зняволення.