Эдварда Сноўдэна намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

15 июля 2013

Яго смеласць зрабіла свет лепшым. Эдварда Сноўдэна намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру. Такі ліст у Нобелеўскі камітэт накіраваў член Каралеўскай акадэміі навук Швецыі Стэфан Свалфарс. Ён растлумачыў гэта тым, што гераічныя намаганні Сноўдэна, распачатыя ў шкоду асабістаму становішчу, праліваюць святло на тую шпіёнскую працу, якую вядуць ЗША. Прафесар падкрэсліў: дзякуючы смеласці Сноўдэна свет стаў больш бяспечным. У спіс на прэмію сёлета былы агент ЦРУ не трапляе. Але гэта можа адбыцца ў наступным. Калі так, то Сноўдэн стане самым маладым уладальнікам прэстыжнай узнагароды.


І гэта не апошнія выкрыцці Сноўдэна. Паводле дадзеных журналіста Глена Грынвальда, які раней публікаваў у брытанскай Гардыян і бразільскай Глоба сакрэтную інфармацыю, у экс-супрацоўніка ЦРУ яшчэ тысячы дакументаў, якія раскрываюць дзейнасць Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША.


Сёння ж канцлер ФРГ запатрабавала ад ЗША тлумачэнняў з нагоды сочкі ў Інтэрнэце за грамадзянамі Германіі. Паводле слоў Ангелы Меркель, шматлікія немцы па праве занепакоеныя тым, што адбываецца з іх асабістымі дадзенымі за межамі краіны. Канцлер таксама прапанавала ЕС распрацаваць уласную сістэму па абароне інфармацыі.


А брытанскія журналісты працягваюць распавядаць аб не заўсёды правамерных метадах працы мясцовых спецслужбаў. Так апынулася, што паліцэйскія, карыстаючыся законамі аб процідзеянні тэрарызму, на пагранпунктах канфіскоўваюць у тысяч падарожнікаў мабільныя тэлефоны, а затым перапісваюць з іх асабістыя дадзеныя ўладальнікаў і захоўваюць звесткі. Сярод асабістых дадзеных можа апынуцца спіс званкоў, кантакты, фатаграфіі, тэкставыя паведамленні або лісты з электроннай пошты.