Эдвард Сноўдэн папрасіў палітычнага прыстанішча ў Эквадоры

24 июня 2013

Арганізатар уцечкі інфармацыі з ЦРУ Эдвард Сноўдэн папрасіў палітычнага прыстанішча ў Эквадоры. Напярэдадні ён прыляцеў з Ганконга ў маскоўскі аэрапорт Шарамецьева, дзе пакуль і застаецца не маючы ні расійскай візы, ні сапраўднага пашпарта. Ля паветранай гавані таксама заўважаны аўтамабіль эквадорскага пасольства. Крыху больш за тыдзень назад улады ЗША прад'явілі экс-супрацоўніку ЦРУ Эдварду Сноўдэну абвінавачанні па трох артыкулах, кожны з якіх мае на ўвазе мінімум 10-гадовы турэмны тэрмін або нават смяротнае пакаранне.


Расказвае Андрэй Нікалаенка.


Інфармацыю, што збеглы агент ЦРУ накіроўваецца ў Эквадор, пацвердзілі прадстаўнікі арганізацыі Вікілікс. Як паведамляецца, адна з актывістак, журналістка Сара Харысан, зараз суправаджае Сноўдэна. Яна таксама выступае ў якасці юрыдычнага саветніка амерыканца. Пра тое, што Сноўдэн папрасіў палітычнага прыстанішча ў Эквадоры, пацвердзіў напярэдадні і кіраўнік МЗС гэтай краіны Рыкарда Паціньё.


Рыкарда Паціньё, Міністр замежных спраў Эквадора: Эдвард Сноўдэн, амерыканец, які выкрыў глабальны рэжым сочкі, якую вядуць разведвальныя службы ЗША і Вялікабрытаніі, пакінуў Ганконг на законных падставах. Ён накіроўваецца ў Рэспубліку Эквадор па бяспечным маршруце, каб атрымаць прыстанішча.


За мінулыя суткі машыны дыпмісіі Эквадора прыязджалі ў аэрапорт Шарамецьева двойчы. Прычым ноччу, як расказалі відавочцы, кіраўнік прадстаўніцтва з'ехаў з паветранай гавані не адзін. Ці быў з ім Сноўдэн - невядома. Між тым у выкрывальніка амерыканскай праграмы па сочцы за карыстальнікамі Інтэрнэта няма расійскай візы, таму ён не мае права пакідаць паветраную гавань. Сноўдэн не праходзіў памежны кантроль і фармальна не ўязджаў на тэрыторыю Расіі. Як мяркуюць журналісты, ён начаваў у ВІП-зоне аэрапорта або ў капсульным гатэлі, размешчаным у адным з тэрміналаў. Сёння ў 14-00 па Маскве ён павінен вылецець рэйсам Аэрафлота ў Гавану, а адтуль - у сталіцу Венесуэлы Каракас. Канчатковым пунктам прызначэння і павінен стаць Эквадор.


Нагадаем, гэтая краіна ўжо прадаставіла прытулак заснавальніку скандальна вядомага сайта Вікілікс Джуліяну Асанжу, на якога ўжо даўно востраць зубы амерыканскія спецслужбы. Ён вось ужо больш за год хаваецца ў будынку дыпмісіі Эквадора ў Лондане. Рашэнне ўлад лацінаамерыканскай краіны аб прадастаўленні прытулку Сноўдэну знайшло падтрымку і ў звычайных эквадорцаў.


Тым часам стала вядома, што ЗША патрэбавалі ад краін Лацінскай Амерыкі не прымаць Эдварда Сноўдэна на сваёй тэрыторыі. Вашынгтон папярэдзіў, што гэта можа негатыўна адбіцца на адносінах з гэтымі дзяржавамі. Цалкам відавочна, у ЗША асцерагаюцца - беглы супрацоўнік ЦРУ ведае яшчэ шмат сакрэтаў аб незаконнай дзейнасці амерыканскіх спецслужб і можа расказаць іх свету.