Выкрывальнік амерыканскіх спецслужбаў Эдвард Сноўдэн падстрахаваўся на выпадак сваёй гібелі. Ён забяспечыў агалоску ўсіх сакрэтаў, калі з ім што-небудзь здарыцца. Пра гэта заявіў амерыканскі журналіст Глен Грынвальд. Апошнімі месяцамі ён падтрымлівае кантакт з былым супрацоўнікам ЦРУ. Сноўдэн разаслаў зашыфраваныя электронныя папкі са сваім архівам некалькім людзям. І як толькі настане крытычны момант, усе яны тут жа атрымаюць ключы да гэтай інфармацыі. Зараз Эдвард Сноўдэн знаходзіцца ў транзітнай зоне аэрапорта Шарамецьева. Вашынгтон патрабуе ад Масквы экстрадыцыі выкрывальніка. А расійскае знешнепалітычнае ведамства адхрышчваецца, што Сноўдэн не перасякаў расійскую мяжу, і значыць афіцыйная Масква не мае ніякага дачынення да выкрывальніка.














