Адзіны вядомы дзікі ягуар у ЗША трапіў у кадр

4 февраля 2016

З'явіліся першыя кадры, на якіх зафіксаваны адзіны вядомы дзікі ягуар у ЗША. Прыродаахоўныя арганізацыі адзначаюць, што атрымаць відэа з вялікай дзікай кошкай - вялікі поспех і шчасце.

Жывёліна была заўважана ля ручая ў Паўднёвай Арызоне. Паводле звестак Цэнтра біялагічнай разнастайнасці, ягуар, якому далі мянушку "Бос", пражывае ў гарах Санта-Рыта. "Босу" каля 7 гадоў, і ён - першы дзікі ягуар, які трапіў у кадр за апошнія 20 гадоў. Усяго на тэрыторыі краіны іх можа быць 4 або 5. Пасля прагляду гэтых кадраў чалавек ужо сапраўды павінен натхніцца на ахову жывёлін.