Джуліян Асанж стварыў партыю пад назвай Wikileaks

25 июля 2013
Ужо сёлета яе прадстаўнікі будуць прымаць удзел у выбарах у верхнюю палату парламента Аўстраліі. Асанж аб'явіў аб гэтым па відэасувязі з пасольства Эквадора ў Лондане, дзе ён хаваецца з мінулага года. Паводле яго слоў, дадзеная партыя выставіць сем кандыдатаў. Партыйны спіс узначаліць сам Асанж. Нагадаю, брытанскія ўлады дамагаюцца выдачы і дэпартацыі Асанжа ў Швецыю, дзе яго абвінавачваюць у сэксуальным гвалце.