Суд прысудзіў Джуліяна Асанжа да 50 тыдняў зняволення за парушэнне ўмоў вызвалення пад заклад. Сёння на пасяджэнні ў Лондане разглядалі пытанне аб экстрадыцыі заснавальніка Wikileaks у ЗША, дзе ён абвінавачваецца ў разгалашэнні сакрэтнай інфармацыі. На першых слуханнях Асанж быў прызнаны вінаватым, бо не з'явіўся і хаваўся ў эквадорскім пасольстве. Сам Асанж заявіў, што не прызнае віну. Сёння ля будынка суда сабраліся прыхільнікі журналіста з пікетамі.
Джуліян Асанж прысуджаны да 50 тыдняў зняволення за парушэнне ўмоў вызвалення пад заклад
1 мая 2019













