Джордж Сорас ізноў умешваецца ў брытанскую палітыку

12 февраля 2018

Амерыканскі фінансіст мае намер укласці каля 140 000 долараў у кампанію, мэта якой - дамагчыся ў Злучаным Каралеўстве другога рэферэндуму і скасаваць Брэксіт.

На мінулым тыдні стала вядома, што мільярдэр ужо выдаткаваў на гэтыя мэты больш як паўмільёна долараў. А ўжо ў канцы месяца на вуліцах Лондана павінна з'явіцца рэклама, якая тлумачыць, што выхад з Еўрасаюза можна скасаваць.