У Вялікабрытаніі могуць прызначыць датэрміновыя парламенцкія выбары. Як гаворыцца ў лісце прэм'ера Джонсана лідару Лейбарысцкай партыі, ён прапануе правесці галасаванне 12 снежня, калі Брусель падасць адтэрміноўку Брэксіту да 31 студзеня. Калі гэта будзе адтэрміноўка да 15 або 30 лістапада, Джонсан яшчэ раз паспрабуе правесці праз парламент абноўлены праект здзелкі. Лідар Палаты обшчын Джэйкаб Рыс-Мог ужо заявіў, што ўрад афіцыйна ўнясе ў парламент прапанову па датэрміновых выбарах 28 кастрычніка.
Джонсан просіць парламент прызначыць датэрміновыя выбары ў Вялікабрытаніі
25 октября 2019













