Джон Сноу зрабіў прапанову Ігрыт

28 Мая 2018

Зоркі папулярнага серыяла "Гульня прастолаў" Кіт Харынгтан і Роўз Леслі афіцыйна паведамілі дату вяселля. Раскошная цырымонія пройдзе 23 чэрвеня ў шатландскім замку, куды запрошаныя каля двухсот чалавек. Акцёры пазнаёміліся на здымачнай пляцоўцы, і паміж імі адразу ўспыхнулі пачуцці. Як, зрэшты, і паводле сюжэта "Гульні прастолаў". Праўда, у жыцці Джон Сноу не забіў каханую, а прапанаваў ёй стварыць сям'ю. Кіт Харынгтан і Роўз Леслі ўжо разаслалі ўсім гасцям вяселля запрашэнні, якія былі ўпрыгожаныя калекцыйнымі маркамі "Гульні прастолаў".