Джахару Царнаеву вынесены абвінаваўчы вердыкт

9 апреля 2015

Журы прысяжных прызнала яго вінаватым па справе аб тэракце падчас Бостанскага марафона. 15 красавіка 2013 года два выбухі забралі жыцці 3 чалавек, яшчэ больш як 250 пацярпелі. Увогуле Царнаеву было прад'яўлена 30 абвінавачанняў. З іх 17 пагражаюць смяротнай карай.

Яго прызналі вінаватым у прымяненні зброі масавага паражэння супраць фізічных асоб са смяротным зыходам. Другая стадыя працэсу, падчас якой вызначаць меру пакарання, пачнецца ў панядзелак.