Гэта віцэ-прэзідэнт афіцыйна заявіў учора, калі выступаў у Ружовым садзе ля Белага дома. Паводле яго слоў, прычынай рашэння стала смерць сына. 46-гадовы Бо Байдэн памёр у маі гэтага года ад раку. Такім чынам, зараз у барацьбе за вышэйшую дзяржаўную пасаду ад Дэмакратычнай партыі лідзіруе экс-дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан. Нагадаем, выбары прэзідэнта ЗША запланаваныя на 8 лістапада наступнага года. Дзеючы прэзідэнт Барак Абама не мае правы быць абраным на трэці тэрмін.
Джо Байдэн выходзіць з барацьбы за пасаду прэзідэнта ЗША
22 октября 2015













