Джып урэзаўся ў натоўп людзей у цэнтры Пекіна

28 октября 2013
Джып урэзаўся ў натоўп людзей перад палацавымі варотамі Цяньаньмэнь у цэнтры Пекіна, паведамляе агенцтва Сіньхуа. Пацверджана гібель вадзіцеля і яшчэ двух пасажыраў аўтамабіля. Пацярпелі таксама 11 чалавек - турысты і супрацоўнікі паліцыі. Джып урэзаўся ў парэнчы моста Цзіньшуй, пасля адбылося ўзгаранне. Падрабязнасці інцыдэнту ўдакладняюцца.