Джэймс Бонд адсвяткаваў юбілей

6 октября 2017

"Доктар Ноу - першы фільм аб прыгодах брытанскага спецагента - выйшаў у пракат 55 гадоў таму. З тых часоў аб подзвігах ужо легендарнага Джэймса Бонда былі зняты 24 фільмы. За гэты час ролю агента сыгралі шэсць акцёраў. Апошні з іх - Дэніел Крэйг - зараз рыхтуецца да здымак 25-й стужкі. Прэм'ера запланавана на 2019 год.