Дзвюххвілінная сірэна ў памяць аб ахвярах халакоста

28 апреля 2014

Свет аддае даніну памяці ахвярам халакоста. Антысемітызм быў афіцыйнай палітыкай Трэцяга рэйха. Падчас Другой сусветнай вайны нацысты і іх памочнікі загубілі каля шасці мільёнаў яўрэяў, уключаючы жанчын і дзяцей, спрабуючы мэтанакіравана знішчыць яўрэйскі народ Еўропы. Грамадзянам, якія хавалі яўрэяў у гады вайны, прысвоена ганаровае званне праведнікаў народаў свету. У Ізраілі ў памяць аб ахвярах сёння раніцай прагучала дзвюххвілінная сірэна.