Двухдзённы саміт НАТА стартуе ў Лондане

3 декабря 2019
Ён прымеркаваны да 70-годдзя альянсу. Паводле звестак "Таймс", бакі, хутчэй за ўсё, абмяркуюць "план узмацнення Балтыкі", які пашырыць ваенную прысутнасць НАТА ў рэгіёне. Лідары 29 краін аб'яднання збяруцца ў гатэлі ў прыгарадзе брытанскай сталіцы. Месца вылучана спецыяльна, каб пазбегнуць сустрэчы з дэманстрантамі, якія пратэстуюць супраць візіту ў каралеўства прэзідэнта ЗША.