Падвойны тэракт у сталіцы Самалі

22 декабря 2018

Загінулі не менш як 15 чалавек, дзясяткі пацярпелі. Праваахоўнікі не выключаюць, што колькасць ахвяр можа павялічыцца. Інцыдэнт адбыўся каля нацыянальнага тэатра. Узарваліся бомбы ў двух аўтамабілях. Адказнасць за нападзенне ўзялі на сябе радыкалы з групоўкі "Аш-Шабаб". Яны маюць цесныя сувязі з міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыяй "Аль-Каіда" і перашкаджаюць гуманітарнай дзейнасці ААН. Ісламісты планавалі ўзарваць кантрольна-прапускны пункт ля прэзідэнцкага палаца, размешчанага побач з тэатрам. Большасць загінуўшых - салдаты.