Двайны тэракт у сталіцы Ірака

2 сентября 2014
Сама меней 18 чалавек загінулі, 50 атрымалі раненні ў выніку двайнога тэракту ў сталіцы Ірака. Адзін за другім з розніцай пяць хвілін на паветра ўзляцелі два замініраваных аўтамабілі на поўдні Багдада. Лік пацярпелых можа павялічыцца.
Не выключана, што за
тым, што адбылося, стаіць групоўка Ісламская дзяржава. Яе баевікі пачалі наступленне на паўночныя і заходнія раёны Ірака з пачатку чэрвеня гэтага года. У канцы чэрвеня экстрэмісты аб'явілі аб стварэнні ісламскага халіфата на падкантрольных ёй тэрыторыях у Іраку і Сірыі.