Двайны тэракт у нігерыйскім Джосе

21 мая 2014
Загінулі 162 чалавекі, дзясяткі паранены. Другі выбух прагрымеў праз паўгадзіны пасля першага, практычна на тым месцы, дзе толькі што разгарнулі выратавальныя работы. Магутнасць кожнага з прыстасаванняў была настолькі вялікая, што абрушыліся некалькі дамоў. Адказнасць за выбухі пакуль ніхто на сябе не ўзяў. На думку назіральнікаў, да гэтага тэракта маюць дачыненне баевікі радыкальнай групоўкі Бока харам. У сярэдзіне красавіка яны выкралі сотні дзяўчынак-школьніц. Іх лёс дагэтуль невядомы.