Двайны тэракт у Найробі

5 мая 2014

Тры чалавекі загінулі і звыш 60 атрымалі раненні ў выніку двайнога тэракта ў сталіцы Кеніі Найробі. Невядомыя кінулі ўзрыўныя прыстасаванні, хутчэй за ўсё гранаты, у два аўтобусы. Першы выбух прагрымеў, калі транспартны сродак праязджаў міма гатэля, другі - ля пешаходнага пераходу. Паводле звестак прадстаўніка паліцыі Найробі, не менш за 20 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане. Пакуль ні адна тэрарыстычная групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за ўзрывы. Улады мяркуюць, што за атакай стаяць баевікі з Аш-Шабаб, звязанай з Аль-Каідай.