Двайны тэракт у Ліване

19 февраля 2014
Паводле ўдакладненых звестак, загінулі пяць чалавек, не менш чым 70 параненыя. Бомбы спрацавалі ў гадзіну пік на паўднёвай ускраіне сталіцы ў раёне Бір-Хасан. Гэты квартал населены пераважна шыітамі. Як паведамляецца, адзін смяротнік прывёў у дзеянне ўзрыўное прыстасаванне, закладзенае ў аўтамабіль, другі выкарыстаў матацыкл. Выбухі адбыліся недалёка ад іранскага культурнага цэнтра. За 200 метраў ад месца знаходзіцца пасольства Кувейта і казарма Ліванскай арміі. Адказнасць за тэракты ўжо ўзяла на сябе групоўка Брыгады Абдулы Азама, звязаная з Аль-Каідай.