Двайное забойства ў маскоўскім каледжы

1 ноября 2017

Двайное забойства ўчынена ў маскоўскім каледжы. 18-гадовы студэнт напаў на выкладчыка з нажом і нанёс яму смяротныя раненні. Пасля гэтага зрабіў сэлфі на фоне забітага настаўніка і пакончыў з сабою. Матывы яго невядомыя, на месцы здарэння працуюць следчыя. Узбуджана крымінальная справа. Як паведамляюць расійскія СМІ, забойца - Андрэй Емяльяннікаў. Паводле адной з версій, у яго ўзнік канфлікт з выкладчыкам АБЖ. Юнак спецыяльна дачакаўся перамены, каб застацца з педагогам сам-насам.