Двое смяротнікаў учынілі самападрыў у наваколлях турэцкай сталіцы

8 октября 2016

У наваколлях турэцкай сталіцы ўчынілі самападрыў двое смяротнікаў - мужчына і жанчына. Мяркуецца, яны планавалі тэракт у Анкары, але іх аўтамабіль паспрабаваў спыніць паліцэйскі патруль. Тэрарысты прынялі рашэнне ліквідаваць сябе. Акрамя іх - ахвяраў і пацярпелых няма. Іншыя акалічнасці тэракта высвятляюцца.