Двое паліцэйскіх забітыя ў штаце Місісіпі

11 мая 2015

Ужо затрыманы чацвёра падазраваных. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Хаттысберг у суботу ўвечар, калі два супрацоўнікі паліцыі спынілі для праверкі аўтамабіль. Людзі, якія знаходзіліся ў ім, адкрылі агонь, а затым уцяклі на паліцэйскай машыне. Як паведамляецца, схоплены браты Бэнкс. Абодва мелі праблемы з законам. Таксама атрымалася затрымаць жанчыну і мужчыну, якія знаходзіліся ў машыне падчас страляніны. Адзначаецца, што інцыдэнт стаў першым выпадкам забойстваў паліцэйскіх у горадзе Хаттысберг за апошнія 30 гадоў.