Дзве з паловай тысячы мігрантаў за мінулыя выхадныя выратаваны ля берагоў Італіі

24 октября 2016

Падчас 20 аперацый ратавальнікі ў моры выявілі 14 цел. Нелегалы знаходзіліся ў водах Міжземнамор'я на невялікіх судах і надзіманых лодках з маленькімі вёсламі. Адзначым, паводле інфармацыі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, з пачатку года да берагоў Італіі па моры дабраліся больш як 145 тысяч мігрантаў. Больш як 3 тысячы загінулі пры спробе перасячы Міжземнае мора.