Дзве расійскія медсястры загінулі ў Алепа

5 декабря 2016

Дзве расійскія медсястры загінулі ў Алепа ў выніку траплення міны ў мабільны шпіталь, паведамляе Мінабароны Расіі. Адна ваеннаслужачая памерла на месцы, другая - пазней ад атрыманых раненняў. Яшчэ адна медсястра атрымала раненні. Як паведамляе расійскае абароннае ведамства, шпіталь падвергнуўся артылерыйскаму абстрэлу баевікоў узброенай апазіцыі апоўдні, калі ўрачы вялі прыём мясцовых жыхароў. Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі Ігар Канашанкаў усклаў віну за гібель медыкаў на: "апекуноў тэрарыстаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і іншых спачуваючых краін".