Дзве буйныя забастоўкі паралізавалі транспартныя зносіны ў Францыі

11 июня 2014
У краіне адначасова пратэстуюць таксісты і чыгуначнікі. Вакол Парыжа ўтварыліся 300-кіламетровыя пробкі. Машыны таксі блакіруюць дарогі, рухаючыся вельмі павольна. У той жа час чыгуначнікі выпусцілі на лініі толькі трэць ўсіх саставаў. Вадзіцелі і машыністы незадаволеныя запланаванымі рэформамі транспартнай галіны, якія негатыўна адаб'юцца на іх прыбытках.