Дзве Карэі могуць выйсці на Алімпіядзе разам

9 января 2018

На адкрыцці зімовай Алімпіяды дэлегацыі Паўночнай і Паўднёвай Карэі могуць выйсці разам. Сёння з раніцы нечаканыя заявы гучаць з паўвострава, дзе на мяжы ў дэмілітарызаванай зоне праходзяць перамовы Сеула і Пхеньяна. КНДР накіруе ў Паўднёвую Карэю на Гульні не толькі спартсменаў, але і дыпламатаў, артыстаў, а таксама дэманстрацыйную каманду па таэквандо. У сваю чаргу Сеул прапанаваў правесці перамовы паміж прадстаўнікамі ўзброеных сіл дзвюх краін. Гэта дазволіць знізіць напружанасць у рэгіёне.