Дзве каалы ўчынілі бойку проста на праезнай частцы

26 декабря 2017

У Інтэрнэце набірае папулярнасць ролік, на якім дзве каалы ўчынілі бойку проста на праезнай частцы. Забаўны выпадак адбыўся ў аўстралійскім горадзе Стырлінг. Жывёлы спляліся ў клубок і біліся пасярод дарогі. Яны былі так захопленыя бойкай, што не зважалі ні на аўтамабілі, ні на іх сігналы. Толькі добра змарыўшыся ад супрацьстаяння, каалы пакінулі трасу.