Дваццаць дзяцей да смерці атруціліся школьнымі абедамі на паўночным усходзе Індыі

17 июля 2013

Яшчэ каля сотні шпіталізаваныя. Трагедыя адбылася ў штаце Біхар. У крытычным стане дастаўлена ў бальніцу і жанчына-повар. Дзеці адчулі сябе дрэнна пасля таго, як паабедалі рысам з кары. Прычынай атручэння, паводле папярэдніх звестак, мог стаць падроблены алей. Сотні разгневаных жыхароў штата сабраліся ў мясцовым паліцэйскім участку. Яны сцвярджаюць, што шмат жыццяў можна было б выратаваць, калі б пацярпелыя былі своечасова дастаўленыя да ўрача.