Два журналісты загінулі падчас урагану ў ЗША

29 мая 2018

Нашы калегі з тэлеканала NBC здымалі сюжэт аб наступствах шторму "Альберта". Бура абрынулася на поўдзень Злучаных Штатаў. Майк Макормік і Аарон Смелтцэр знаходзіліся ў машыне і на іх упала дрэва. Рэпарцёры прыехалі ў Паўночную Караліну з Паўднёвай. Шторм ударыў і па Фларыдзе. У Алабаме абвешчана надзвычайнае становішча. Хуткасць ветру дасягае 72 кіламетраў за гадзіну. Паводле папярэдніх ацэнак, ураган можа абысціся для эканомікі Штатаў уронам мільярд долараў.