Два выбухі прагрымелі ў Кабуле

1 октября 2014

У спісе ахвяр, паводле звестак мясцовай прэсы, не менш як 7 чалавек. Тэракт адбыўся на захадзе афганскай сталіцы. Адной з цэляў баевікоў быў аўтобус з дзяржслужачымі, якія ехалі на працу.


Выбух стаў адказам Талібана на пагадненне па бяспецы, якое напярэдадні падпісалі Кабул і Вашынгтон. Дакумент дазваляе Штатам трымаць 10 тысяч салдат у Афганістане пасля вываду асноўнага кантынгенту. Гэта адбудзецца напрыканцы 2014-га. Вось толькі ці стане больш бяспечна ў гарачым пункце, невядома.