Два пасажырскія цягнікі сутыкнуліся ў Тайландзе

27 марта 2015

50 чалавек атрымалі раненні. Шасцёра з іх знаходзяцца ў крытычным стане. Сярод пацярпелых - грамадзяне Паўднёвай Карэі і ЗША. Інцыдэнт адбыўся ўчора позна ўвечар у цэнтральнай частцы краіны. Адзін састаў урэзаўся ў заднюю частку іншага. Некалькі вагонаў сышлі з рэек. Усю ноч ратавальнікі выцягвалі пацярпелых з пакарабачаных вагонаў. Работы працягваюцца і зараз: пад абломкамі могуць заставацца людзі.