Два вялізныя чорныя мядзведзі пабіліся ў двары ў жыхара Нью-Джэрсі

11 мая 2019

Касалапыя атакуюць. Баі без правіл учынілі два вялізныя чорныя мядзведзі ў двары  ў жыхара Нью-Джэрсі. Мужчыну ўдалося зняць бойку на відэа. Жывёліны, не зважаючы  на чалавека, барукаліся на задніх лапах, кусаліся і рыкалі. Калі яны вельмі блізка падабраліся да ганка, відавочца  схаваўся ў доме. 

Гуляюць мядзведзі не толькі па Амерыцы. На Камчатцы  драпежнік  выкраў з машыны кантэйнер з ежай. Гэтага мішку не раз  бачылі на ўчастку дарогі ля пасёлка Малка. Дарэчы, ён часта  прасіў ежу ў вадзіцеляў. Зараз касалапы перайшоў да сур'ёзных дзеянняў і ўзяў чужы паёк без папытання. Нават крыкі паляўнічых і стрэлы ў паветра яго не спынілі.