Два магутныя выбухі прагрымелі ў Кабуле

30 июня 2016

Два магутныя выбухі прагрымелі ў сталіцы Афганістана Кабуле. Загінулі 30 чалавек, дзясяткі параненыя. Два выбуховыя прыстасаванні спрацавалі на шляху групы аўтобусаў. У калоне ехалі выпускнікі паліцэйскай акадэміі. Адказнасць за нападзенне ўзялі на сябе баевікі ісламісцкага руху "Талібан". Сітуацыя ў Афганістане апошнім часам рэзка абвастрылася. 20 чэрвеня быў атакаваны мікрааўтобус пасольства Непала, машына дэпутата парламента Афганістана. Акрамя таго, смяротнік падарваў матацыкл з узрыўчаткай у натоўпе на рынку.