Два гарадскія трамваі сутыкнуліся ў Кёльне

16 марта 2018

Надзвычайнае здарэнне ў Кёльне. Сутыкнуліся два гарадскія трамваі. Больш за 40 чалавек атрымалі ўдары і ранкі. Стан аднаго пасажыра ацэньваецца як цяжкі - ён знаходзіцца ў бальніцы. У паліцыі заявілі, што адзін з машыністаў быў п'яны. Гэта пацвердзіў і тэст на алкаголь. Дарога, дзе здарылася сутыкненне, была заблакіраваная на некалькі гадзін у абодвух кірунках.