Два гады турмы за рэгулярнае наведванне сайтаў экстрэмістаў

9 августа 2016

Два гады турмы за рэгулярнае наведванне сайтаў экстрэмістаў - такое рашэнне вынес суд у Францыі. Жыхар горада Шартр быў узяты пад варту адразу пасля прысуду. Ён атрымаў максімальную меру стрымання, прадугледжаную новым законам па барацьбе з тэрарызмам. Дакумент быў прыняты ў чэрвені. Між тым, Францыя за паўгода страціла 10% замежных турыстаў з-за пагрозы новых атак. І гэта ў асноўным тыя, хто траціў значныя сродкі - у прыватнасці, падарожнікі са Злучаных Штатаў Амерыкі, Азіі і рэгіёна Персідскага заліва. Вялікія страты панеслі і авіялініі. Так, браніраванні палётаў у Ніцу ўпалі на 57% у параўнанні з мінулым годам.