Два чалавекі атрымалі раненні ў выніку нападу ў Германіі

14 Лютага 2020
Напад у Германіі. Два чалавекі атрымалі агнястрэльныя і нажавыя раненні. Гэтымі хвілінамі верталёты паліцыі і спецназу патрулююць чыгуначную станцыю ў Плахінгене. Гэта мястэчка за 25 кіламетраў ад Штутгарта. Ачэплены шэраг вуліц. Жыхароў заклікаюць не пакідаць свае дамы. Шукаюць падазроных. Як удакладнілі ў паліцыі, адзін ужо арыштаваны, а яшчэ двое на ўцёках.