Два чалавекі загінулі ў выніку стральбы ў шведскім рэстаране

19 марта 2015

Сама меней 2 чалавекі загінулі, 8 паранены ў выніку стральбы ў шведскім рэстаране. Інцыдэнт здарыўся гэтай ноччу ў горадзе Гётэборг. Паводле слоў відавочцаў, падчас прагляду футбольнага матчу ў рэстаран уварваліся 2 чалавекі і адкрылі стральбу з аўтаматаў Калашнікава. Колькасць ахвяр можа ўзрасці, бо частка пацярпелых зараз у цяжкім стане. Ніхто пакуль не затрыманы. На думку паліцыі, тыя, хто страляў, - удзельнікі злачынных груповак. Месца здарэння ачапілі.