Два чалавекі загінулі на амерыканскіх горках у Мехіка

30 сентября 2019

Надзвычайнае здарэнне ў Мехіка. У папулярным парку забавак на амерыканскіх горках загінулі два чалавекі. Яшчэ двое пацярпелі. Паводле слоў відавочцаў, вагончык заходзіў на мёртвую пятлю, калі яго апошняя кабінка адчапілася і павалілася ўніз з вышыні 10 метраў. Парк закрылі. У паліцыі разглядаюць справу як забойства па неасцярожнасці.