Два беларусы загінулі на пажары ў хостэле Масквы, інфармацыю нам пацвердзілі ў пасольстве

11 февраля 2020
Узгаранне адбылося напярэдадні вечарам, як паведамляюць ратавальнікі, ачаг займаў плошчу ў 15 кв.м. Падчас тушэння байцы МНС Расіі эвакуіравалі з будынка больш як 900 чалавек, усяго ў хостэле пражывала каля тысячы, у асноўным будаўнікі з краін СНД, якія прыехалі ў Маскву на заробкі. Жыллё часта падаваў сам працадавец. 

Прычыну здарэння ўстанаўліваюць, адна з версій - няспраўная праводка. У праваахоўных органах паведамілі, што ў 2018 годзе ў хостэле выявілі грубыя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі. Амаль усе яны былі ліквідаваныя, дзякуючы гэтаму ўдалося пазбегнуць масавай гібелі людзей.