Дубай адкрывае межы для замежнікаў з 7 ліпеня

24 июня 2020
Наведаць упадабаныя курорты Дубая змогуць усе замежныя турысты з 7 ліпеня. Усе, хто заязджае ў эмірат, павінны падаць сертыфікаты аб адсутнасці ў іх каранавіруснай інфекцыі альбо прайсці такі тэст у аэрапорце Дубая. Нагадаем, межы ААЭ закрыліся больш як два месяцы таму праз небяспеку распаўсюджвання COVID-19. У сакавіку ўсе авіярэйсы былі адмененыя. Уезд на тэрыторыю краіны быў дазволены толькі рэзідэнтам ААЭ, якія маюць адпаведны дазвол на ўезд ад улад краіны.