ДТЗ у Францыі з-за непагадзі

21 ноября 2013

Адзін чалавек загінуў, двое траўміраваныя. У сувязі са снегападам і галалёдзіцай улады краіны аб'явілі вышэйшы ўзровень небяспекі ў 25 дэпартаментах. Снег будзе ісці ўвесь дзень. Узровень снежнага покрыва чакаецца ў сярэднім да 30 сантыметраў. Месцамі вышыня гурбаў перавысіла паўметра. Дрэвы, якія ўпалі пад цяжарам снегу, пакінулі без электрычнасці 25 тысяч дамоў. На аўтамагістралях пануе хаос, асасбліва складаная сітуацыя на трасе Грэнобль - Сент-Эцьен: у снежнай пастцы апынуліся сотні машын.