ДТЗ у Турцыі

20 января 2018

13 чалавек загінулі, яшчэ 41 пацярпеў. Вадзіцель аўтобуса, які перавозіў мясцовых турыстаў з Анкары ў Бурсу на гарналыжны курорт Улудаг, не справіўся з кіраваннем на трасе і на вялікай хуткасці ўляцеў у дрэва. Паведамляецца, што большасць пацярпелых студэнты, якія адправіліся ў першы дзень зімовых канікул у паездку.