ДТЗ у Пакістане

15 января 2014
Школьны аўтобус сутыкнуўся з смеццявозам: загінулі не менш як 22 чалавекі, сярод іх - 18 дзяцей ва ўзросце ад шасці да шаснаццаці гадоў. Дзясяткі пацярпелых з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталяваныя. Паводле папярэдняй версіі, прычынай катастрофы стала неасцярожнае кіраванне. Хто парушыў правілы, невядома. Вадзіцель школьнага аўтобуса таксама ў ліку загінуўшых.