ДТЗ у Мексіцы - загінулі 53 мігранты

10 декабря 2021
Нярэдка ў пагоні за лепшым жыццём здараюцца трагедыі. Смяротнае ДТЗ з удзелам мігрантаў адбылося на паўднёвым усходзе Мексікі. Грузавік урэзаўся ў сцяну і перакуліуўся. Загінулі сама меней  53 чалавекі, сярод іх жанчыны і дзеці. Яшчэ 58 пасажыраў атрымалі раненні. Страшная аўтакатастрофа адбылася ў мексіканскім штаце Ч’япас. Як паведамляе мясцовая выратавальная служба, большасць пасажыраў - выхадцы з Гватэмалы. Прэзідэнты Мексікі і Гватэмалы абяцалі аказаць садзейнічанне ў вяртанні на радзіму  пацярпелых і цел загінуўшых.


Тэгі:

#Мигранты