ДТЗ у Канадзе. Згарэлі два школьныя аўтобусы

24 июля 2019

Два школьныя аўтобусы дашчэнту згарэлі ў Канадзе. Шпіталізаваныя амаль 70 школьнікаў ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў. Аўтобусы везлі дзяцей з гадовага лагера, калі перад імі рэзка затармазіў аўтамабіль. Адбылося сутыкненне, машыны загарэліся. Школьнікаў з пакарабачаных аўтобусаў паспелі выцягнуць працаўнікі размешчаных побач з трасай кампаній. Цяжкіх траўм і ахвяр удалося пазбегнуць цудам. Абодва аўтобусы былі цалкам знішчаныя агнём. Ужо пачалося расследаванне.